Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Ліп 2016

МЗС: У Беларусі з глыбокім болем успрынялі паведамленне аб тэракце ў Ніцы

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з глыбокім болем успрынялі паведамленне аб тэракце ў Ніцы ноччу 14 ліпеня. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з тэрактам у Ніцы, размешчаным на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"У выніку гэтага страшэннага злачынства загінулі каля 80 чалавек, больш за сотню параненых, сярод іх шмат дзяцей. Асабліва цынічны характар здарэнню надае тое, што бесчалавечны акт тэрарызму быў учынены ў дзень святкавання французскім народам свайго нацыянальнага свята", - адзначае МЗС.

У заяве гаворыцца, што "беларускі бок рашуча асуджае ўсе праявы тэрарызму і лічыць, што акты насілля, якія пачасціліся апошнім часам, у адносінах да грамадзянскага насельніцтва не могуць мець апраўдання і не павінны заставацца без жорсткай кансалідаванай рэакцыі сусветнай супольнасці".

МЗС Беларусі выказаў спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі