Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Стд 2016

МЗС не выключае хуткага далучэння Беларусі да СГА

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС не выключае хуткага далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Гэта вынікае з апублікаванага на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства агляду вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў у 2015 годзе, паведамляе БЕЛТА.

"Поўнасцю адноўлены перагаворны працэс па далучэнні Рэспублікі Беларусь да СГА, што, пры яго спрыяльным развіцці, вядзе да магчымага хуткага афармлення членства ў арганізацыі", - гаворыцца ў аглядзе.

Як паведамлялася, ва ўказе нумар 505 аб асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2016 год прадугледжана прадоўжыць узгадненне з краінамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі ўмоў доступу на рынак фінансавых паслуг. "Пад эгідай Міністэрства замежных спраў Беларусі прадоўжыцца ўзгадненне з краінамі - членамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі ўмоў доступу на рынак фінансавых і банкаўскіх паслуг нашай дзяржавы, а таксама абмеркаванне сістэмных пытанняў у працэсе ўступлення рэспублікі ў СГА", - адзначана ў дакуменце.

Ход перагаворнага працэсу па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю неаднаразова абмяркоўваўся ў 2015 годзе на розных узроўнях. Так, 30 кастрычніка адбылася сустрэча ў Жэневе пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыя Амбразевіча і генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі Раберта Азеведа. Бакі сышліся на думцы аб неабходнасці далейшага нарошчвання дынамікі ў працэсе ўступлення Беларусі ў СГА, у тым ліку праз узмацненне тэхнічнай дапамогі Беларусі з боку сакратарыята арганізацыі.

У верасні мінулага года з дэлегацыяй Сакратарыята СГА на чале з дырэктарам дэпартамента па далучэнні новых краін Чыеду Асакве сустрэўся міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. У час сустрэчы дэталёва абмеркаваны далейшыя крокі па арганізацыі перагаворнага працэсу Беларусі з СГА. Беларускі бок пацвердзіў зацікаўленасць завяршыць перагаворы аб далучэнні да гэтай міжнароднай арганізацыі. Выказана меркаванне, што членства Беларусі ў СГА павінна садзейнічаць дыверсіфікацыі экспарту і развіццю эканомікі краіны. Бакі ўзгаднілі дарожную карту адносна арганізацыі далейшага перагаворнага працэсу і неабходнай тэхнічнай работы, уключаючы фармат дзейнасці рабочай групы па Беларусі.

На думку Сусветнага банка, паўнапраўнае членства Беларусі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі можа забяспечыць істотны рост даходаў у сярэднетэрміновай перспектыве. Аб гэтым 2 лістапада на прэзентацыі дакумента аб выніках далучэння рэспублікі да СГА паведаміў старшы эканаміст Сусветнага банка Руслан Піянткіўскі. "Паўнапраўнае членства Беларусі ў СГА можа забяспечыць істотны рост даходаў у сярэдняй і доўгатэрміновай перспектыве. Чаканы рост дабрабыту звязаны са скарачэннем дыскрымінацыйных і асабліва недыскрымінацыйных бар'ераў для пастаўшчыкоў паслуг", - сказаў эксперт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі