26 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько сустрэўся з дырэктарам Дэпартамента Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў КНР Сунь Ліньцзянам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Пекіне.
"На перагаворах былі абмеркаваны пытанні абмену кантактамі на вышэйшым і высокім узроўнях. Акрамя таго, размова ішла аб узаемадзеянні ў барацьбе з пандэміяй COVID-19, а таксама аб беларуска-кітайскім супрацоўніцтве ў галіне спорту", - адзначылі ў дыпламатычнай місіі.
Дырэктар дэпартамента Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў пацвердзіў прыхільнасць Кітайскай Народнай Рэспублікі да прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, паважання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.