16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь захоўвае дыпламатычную прысутнасць у Сірыі. Аб гэтым заявілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
У ведамстве расказалі, як у сувязі з апошнімі навінамі і бягучым развіццём падзей будзе арганізавана далейшая работа пасольства Беларусі ў Сірыі. Нагадаем, што з улікам сітуацыі, якая склалася на месцы, дыпламаты пасольства Беларусі ў Сірыі былі выведзены ў Мінск.
"На гэты час мы захоўваем дыпламатычную прысутнасць у Сірыі. З міжнародна-прававога пункту гледжання ў гэтым кантэксце нічога не змянялася. Нашы дыпламатычныя і міждзяржаўныя адносіны прадаўжаюцца. Аднак з улікам лагістычных і іншых пытанняў на гэтым этапе прынята рашэнне арганізаваць работу беларускай дыпмісіі з тэрыторыі Лівана", - расказалі ў прэс-службе МЗС.
У міністэрстве адзначылі, што частка тэхнічных пытанняў ужо вырашана. Ведамства ў сувязі з гэтым у дадатак да раней агучаных нумароў тэлефонаў (+96171791269, +905380591188 (WhatsApp)) праінфармавала аб новым адрасе электроннай пошты для сувязі з пасольствам: consul.lebanon@mfa.gov.by.