4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае міжнародную супольнасць прадаўжаць дапамогу Іраку ва ўстанаўленні міру на ўсёй тэрыторыі краіны. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з тэрактам у Багдадзе, паведамляе БЕЛТА.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем успрынялі паведамленне аб двайным тэракце, учыненым у Багдадзе, у выніку якога загінула беспрэцэдэнтная колькасць мірных грамадзян і, што асабліва сумна, шмат дзяцей", - гаворыцца ў дакуменце.
Беларускі бок рашуча асуджае ўсе праявы тэрарызму і лічыць, што акты насілля ў адносінах да грамадзянскага насельніцтва не могуць мець апраўдання. "Заклікаем міжнародную супольнасць прадоўжыць дапамогу Іраку ва ўстанаўленні міру на ўсёй тэрыторыі краіны. Выказваем спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, а таксама жадаем хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - адзначаецца ў заяве.