Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Врс 2023

МЗС Беларусі пракаменціравала закрыццё Латвіяй пункта пропуску "Сілене"

МЗС Беларусі пракаменціравала закрыццё Латвіяй пункта пропуску
Фота з архiва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне латвійскага боку аб спыненні функцыянавання пункта пропуску "Сілене" (сумежны - "Урбаны") з'яўляецца чарговым адкрыта недружалюбным палітызаваным крокам. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Нязграбныя спробы афіцыйнай Рыгі абгрунтаваць яго (рашэнне аб закрыцці пункта пропуску. - Заўвага БЕЛТА) інтарэсамі ўмацавання аховы граніцы не вытрымліваюць ніякай крытыкі, - гаворыцца ў каментарыі. - Відавочна, што нелегальныя мігранты не карыстаюцца афіцыйнымі пунктамі пропуску. А некалькі дзясяткаў вызваляемых пры гэтым афіцэраў латвійскай пагранслужбы наўрад ці здольныя кардынальна ўзмацніць ахову граніцы".

"Здаецца, што гэта рашэнне было ўзгоднена яшчэ ў ходзе нарады міністраў унутраных спраў краін Балтыі і Польшчы ў канцы жніўня 2023 г. у Варшаве", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

"Пры гэтым мы не пачулі ад латвійскіх палітыкаў ні слова аб уліку інтарэсаў уласных грамадзян, прадказальным росце чэргаў аўтатранспарту на граніцы, значных стратах для бізнесу. Няўжо гэта мае нейкае значэнне, калі ўжо аб усім дамовіліся ў Варшаве?", - задалі рытарычнае пытанне ў прэс-службе МЗС.

У каментарыі гаворыцца, што Беларусь адрэагуе на нематываваную блакаду грузавых і пасажырскіх патокаў, у тым ліку канкрэтнымі эканамічнымі мерамі.

Разам з тым беларускі бок па-ранейшаму адкрыты для нармальнага ўзаемадзеяння па лініі кампетэнтных ведамстваў. "Не мы былі ініцыятарамі аднабаковага выхаду Латвіі з пагадненняў аб прыгранічным супрацоўніцтве, падрыву нармальнага ўзаемадзеяння пагранічных, мытных і іншых службаў, стварэння штучных чэргаў на граніцы. Не па нашай ініцыятыве ЕС і яго дзяржавы-члены, у тым ліку Латвія, спынілі праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва, неабгрунтавана адмовіліся ад фінансавання цэнтра рэадмісіі ў Беларусі", - звярнулі ўвагу ў МЗС.

Беларусь заклікала ўлады сумежнай дзяржавы адмовіцца ад дэструктыўнай практыкі неабгрунтаваных абвінавачанняў і вярнуцца да раўнапраўнага ўзаемапаважлівага дыялогу з мэтай сумеснага вырашэння глабальнай праблемы міграцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі