5 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвярджае сустрэчу 6 красавіка ў Мінску памочнікаў кіраўнікоў дзяржаў "нармандскай чацвёркі". Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
"Так, такая сустрэча рыхтуецца, але будзе праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме", - сказаў Дзмітрый Мірончык.
Аб тым, што 6 красавіка ў Мінску адбудуцца кансультацыі памочнікаў кіраўнікоў дзяржаў "нармандскай чацвёркі" (Расія, Украіна, Германія, Францыя), сёння паведамілі СМІ са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова. Паводле яго слоў, Расію на сустрэчы прадставіць памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў.
Аб маючай адбыцца сустрэчы было аб'яўлена па выніках праведзенай 4 красавіка тэлефоннай размовы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам. Лідары трох краін дамовіліся прадоўжыць кантакты ў "нармандскім фармаце".