24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзяржавамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У пасланні беларускага боку адзначаецца, што за чвэрць стагоддзя Беларусь і Турцыя прайшлі значны шлях станаўлення і развіцця дружалюбных і раўнапраўных адносін, сфарміравалі трывалыя традыцыі супрацоўніцтва, заснаванага на прынцыпах узаемнага даверу і павагі.
Падкрэсліваецца, што першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў лістападзе 2016 года стаў сведчаннем выхаду беларуска-турэцкага ўзаемадзеяння на якасна новы ўзровень.