21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Расіі правялі кансультацыі па адносінах з ЗША і Канадай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Дыпламаты абмеркавалі стан адносін сваіх краін з ЗША і Канадай, а таксама падыходы знешнепалітычных ведамстваў да развіцця супрацоўніцтва з гэтымі краінамі.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік упраўлення Амерыкі МЗС Алег Краўчанка, расійскі бок прадставіў дырэктар Дэпартамента Паўночнай Амерыкі МЗС Георгій Барысенка.