18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 18 жніўня правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Канстатавана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні каналаў камунікацыі, прадаўжэнні рабочых кантактаў і падтрыманні дыялогу", - адзначылі ў міністэрстве.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі аб бягучай сітуацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і перспектывах далейшага ўзаемадзеяння.