3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бельгіі Аляксандр Міхневіч уручыў даверчыя граматы вялікаму герцагу Люксембургскаму Анры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на інвестыцыйную і інфармацыйную сферы, перспектывы дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, актывізацыю адукацыйных і культурных кантактаў.
Пасол Беларусі выказаў удзячнасць вялікаму герцагу за бязвыплатную дапамогу, якую аказваюць гуманітарныя арганізацыі Люксембурга пацярпелым ад чарнобыльскай аварыі раёнам Беларусі, а таксама зацікаўленасць у аднаўленні праграм дзіцячага аздараўлення.