15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бельгіі, пастаянны прадстаўнік пры ЕС і НАТА Аляксандр Міхневіч уручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енсу Столтэнбергу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і альянсам, перспектывы далейшага пашырэння і паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама бягучую сітуацыю ў еўрапейскім рэгіёне.