29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч і першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Наталля Галібарэнка сёння на сустрэчы ў Мінску абмеркавалі развіццё сітуацыі ва Украіне і зоне канфлікту на ўсходзе краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі разгледзелі таксама бягучы парадак дня двухбаковых беларуска-ўкраінскіх адносін, уключаючы пытанні нарошчвання ўзаемнага гандлю, арганізацыі чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.