Міхаіл Бабіч. Фота ТАСС
24 жніўня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назначыў Міхаіла Бабіча, які раней займаў пасаду паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе, Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі. Адпаведны ўказ апублікаваны сёння на расійскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Назначыць Бабіча Міхаіла Віктаравіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, гаворыцца ва ўказе.
Іншым указам расійскі прэзідэнт назначыў Міхаіла Бабіча спецпрадстаўніком прэзідэнта РФ па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.
Назначыць Бабіча Міхаіла Віктаравіча спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь, гаворыцца ў дакуменце.
Міхаіл Бабіч вызвалены ад пасады паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе.