Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Врс 2017

МУС Беларусі і Фінляндыі будуць развіваць супрацоўніцтва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі і Фінляндыі будуць развіваць супрацоўніцтва. У час візіту дэлегацыі беларускага ведамства на чале з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам у Фінляндыю быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж МУС дзвюх краін, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі.

"Дакумент прадугледжвае паглыбленне супрацоўніцтва па абмене інфармацыяй, якая мае ўзаемны інтарэс, выкананні запытаў аб аказанні садзейнічання, правядзенні рабочых сустрэч, кансультацый, практычных канферэнцый і семінараў, а таксама сумесных навуковых даследаванняў", - расказалі ў дыппрадстаўніцтве.

Кіраўнікі двух міністэрстваў правялі перагаворы, абмеркавалі пытанні барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, тэрарызмам і экстрэмізмам. Бакі таксама абмяняліся вопытам па забеспячэнні грамадскай бяспекі, разгледзелі перспектывы ўзаемадзеяння ў прафесійнай падрыхтоўцы кадраў.

Беларуская дэлегацыя наведала адно з рэгіянальных упраўленняў паліцыі ў горадзе Вантаа, дзе азнаёмілася з практычнай арганізацыяй работы па забеспячэнні правапарадку на месцах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі