20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніжагародская вобласць - даўні і надзейны партнёр Беларусі, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч на сустрэчы з дэлегацыяй Ніжагародскай вобласці Расіі на чале са старшынёй Заканадаўчага сходу вобласці Яўгенам Люліным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ніжагародская вобласць - наш даўні і надзейны партнёр. Мы падтрымліваем даволі ўстойлівыя сувязі, - сказаў Валерый Міцкевіч. - У бягучым годзе Беларусь наведалі 25 дэлегацый з розных рэгіёнаў Расіі. Такім чынам у нас усё развіваецца даволі дынамічна ў гэтым напрамку. Важна, што мы прымнажаем набыты станоўчы вопыт узаемадзеяння".
Як чакаецца, сёння будуць падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве Брэсцкага, Віцебскага і Гродзенскага абласных Саветаў дэпутатаў з заканадаўчым сходам Ніжагародскай вобласці.
"Упэўнены, што гэта надасць далейшы імпульс развіццю нашых сувязей у розных сферах. Гэта забеспячэнне роўных правоў грамадзян, падтрымка айчынных таваравытворцаў, комплекснае развіццё сельскіх тэрыторый і многае іншае. Менавіта на рэгіянальным узроўні мы можам бачыць лепшыя прыклады народнай дыпламатыі ў дзеянні", - адзначыў віцэ-спікер.
Сувязі з рэгіёнамі выводзяць на новы ўзровень саюзнае будаўніцтва, адзначыў віцэ-спікер.