27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, эксплуатуючых атамныя электрастанцыі (САА АЭС), 26-30 красавіка праводзяць місію тэхнічнай падтрымкі "Абходы рабочых месцаў. Назіранні за правядзеннем работ" на Беларускай АЭС, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт станцыі.
Мэты місіі - абмен вопытам, вывучэнне лепшых практык па пытаннях правядзення абходаў рабочых месцаў і назірання за правядзеннем работ. У склад экспертнай групы ўвайшлі высокакваліфікаваныя спецыялісты АТ "Канцэрн Расэнергаатам" і эксперты Маскоўскага цэнтра САА АЭС.
Як паведамлялася, эксперты САА АЭС з 5 па 13 красавіка праводзілі місію тэхнічнай падтрымкі па ацэнцы эксплуатацыйнай гатоўнасці другога энергаблока БелАЭС.