Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліс 2015

Місія МВФ будзе працаваць у Беларусі з 9 па 19 лістапада

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда супрацоўнікаў Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі з 9 па 19 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прадстаўніцтве МВФ у Мінску.

Спецыялісты ўдакладнілі, што гэтай работай будзе кіраваць Пітэр Долман. З ліпеня 2015 года ён узначальвае місію МВФ у Беларусі.

Як паведамлялася, з 8 па 15 ліпеня 2015 года місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана наведала Мінск па просьбе беларускіх улад. Летам мэтай работы было абмеркаванне мер эканамічнай палітыкі і планаў улад па правядзенні рэформ, уключаючы ацэнку таго, ці сталі яны дастаткова рашучымі, каб быць падтрыманымі па пагадненні з МВФ.

Міжнародны валютны фонд - спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША). Афіцыйная дата стварэння МВФ - 27 снежня 1945 года. Беларусь з'яўляецца членам МВФ з 1992 года, яе квота на пачатак 2013 года складала 386,4 млн СДР ($542,1 млн). Дзейнасць МВФ у Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі