Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Сак 2024

Місія ЮНЕСКА пацвердзіла негатыўны ўплыў польскай агароджы на экасістэмы ў Белавежскай пушчы

Місія ЮНЕСКА пацвердзіла негатыўны ўплыў польскай агароджы на экасістэмы ў Белавежскай пушчы
Фота Мінпрыроды

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэактыўная маніторынгавая місія ЮНЕСКА/МСАП пацвердзіла негатыўны ўплыў агароджы, узведзенай Польшчай, на экасістэмы ў Белавежскай пушчы. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З 24 па 26 сакавіка 2024 года ў трнсгранічным аб'екце сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча" працавала рэактыўная маніторынгавая місія, у склад якой увайшлі два міжнародныя эксперты з ЮНЕСКА і МСАП. З беларускага боку ў ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі і кіраўніцтва нацыянальнага парку "Белавежская пушча", Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Камітэта дзяржкантролю Беларусі, аддзяленняў КДК Брэсцкай і Гродзенскай абласцей і іншыя.

Маніторынгавая місія арганізуецца ў рамках выканання рашэння, прынятага на 45-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў мэтах правядзення ацэнкі ўздзеяння загараджальнага збудавання, узведзенага Польшчай на граніцы з Беларуссю, якое праходзіць у тым ліку па тэрыторыі трансгранічнага аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча, на экасістэмы гэтага аб'екта.

"Для гэтага эксперты два дні абследавалі ўчасткі, якія прымыкаюць да агароджы на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, - расказаў Аляксандр Корбут. - Гэтаму папярэднічала доўгая, на працягу трох гадоў, работа беларускага боку з усімі міжнароднымі арганізацыямі. Як толькі з'явілася інфармацыя аб тым, што польскі бок збіраецца будаваць загароду ўздоўж беларуска-польскай граніцы, разрэзаўшы тым самым адзіны комплекс "Белавежскай пушчы", Беларусь неадкладна разгарнула работу на міжнародных пляцоўках. Мінпрыроды, а таксама іншыя арганізацыі, звярталіся ў розныя міжнародныя структуры з просьбай аказаць садзейнічанне ў вырашэнні гэтага пытання. Толькі ЮНЕСКА, як добрасумленная і непрадузята выконваючая свае абавязкі арганізацыя, усвядоміла маштаб трагедыі і прыняла рашэнне аб накіраванні рэактыўнай маніторынгавай місіі. Мінпрыроды запрашала і польскі бок паўдзельнічаць у рабоце місіі на нашай тэрыторыі, мы таксама былі гатовы выехаць на польскі бок Белавежскай пушчы. На жаль, палякі не адгукнуліся на нашу прапанову. Міжнародныя эксперты працавалі асобна з польскім і беларускім бокам".

Паводле яго слоў, занепакоенасць Беларусі пагаршэннем стану экасістэм Белавежскай пушчы ў сувязі з негатыўным уздзеяннем загараджальнага збудавання пацвярджаецца. Як з беларускага боку, так і з боку міжнародных экспертаў абазначаны асноўныя сферы негатыўнага ўздзеяння гэтага збудавання на экасістэмы нацыянальнага парку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі