2 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін наведае Мінск 3 верасня. Аб гэтым паведаміў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў сёння ў Маскве на сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Літаральна заўтра адбудзецца візіт старшыні ўрада РФ Міхаіла Мішусціна ў Мінск", - сказаў Сяргей Лаўроў.