22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Кіраўнікі МЗС дзвюх краін абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, уключаючы гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне.
Бакі адзначылі ўзаемнае імкненне да далейшага ўмацавання двухбаковых адносін і развіцця дыялогу на розных узроўнях. Кіраўнікі МЗС дзвюх краін таксама абмяняліся віншаваннямі з навагоднімі святамі.