15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры абароны Беларусі і Расіі правялі тэлефонныя перагаворы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінабароны Беларусі.
"Адбыліся тэлефонныя перагаворы міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з міністрам абароны Расіі Андрэем Белавусавым. Бакі абмеркавалі бягучы стан двухбаковых адносін", - праінфармавалі ў Мінабароны.
Адзначана, што Андрэй Белавусаў падкрэсліў асаблівыя адносіны паміж узброенымі сіламі дзвюх дзяржаў.