11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў міністрам унутраных спраў Юрыя Караева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да гэтага часу Юрый Караеў працаваў на пасадзе намесніка міністра ўнутраных спраў - камандуючага ўнутранымі войскамі.
Размаўляючы з журналістамі пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, Юрый Караеў падкрэсліў, што добра знаёмы з асаблівасцямі работы органаў унутраных спраў і мае намер звярнуць асаблівую ўвагу на ўмацаванне дысцыпліны ў ведамстве, справядлівае стаўленне супрацоўнікаў міністэрства да ўсіх груп грамадзян. "Усе нашы людзі пад абаронай закону. У міліцыю яны павінны звяртацца за абаронай. Без страху і з надзеяй, што там дапамогуць і паставяцца справядліва", - сказаў Юрый Караеў.
Напярэдадні стала вядома, што папярэдні кіраўнік МУС Ігар Шуневіч звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, Прэзідэнт гэту адстаўку прыняў.