Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Сак 2020

Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання назначаны Іван Крупко

Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання назначаны Іван Крупко
Іван Крупко

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання назначаны Іван Крупко. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб прычынах замены кіраўніка міністэрства, кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што для гэтай пасады спатрэбіўся больш вопытны ўпраўленец. Прэзідэнт разлічвае, што вопыт работы Івана Крупко, атрыманы за час кіраўніцтва Мінскім раёнам, адным са складаных раёнаў краіны, дазволіць надаць большую дынаміку развіццю сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

"Сам разумееш: спакойна там нельга працаваць, - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да міністра. - Там заўсёды трэба будзе варушыцца, ды яшчэ як варушыцца".

Што датычыцца ранейшага міністра Анатоля Хацько, ён пяройдзе на іншую работу. "У яго прафесія добрая. У нас у жывёлагадоўлі праблем хапае. Страціць яго ні ў якім разе нельга, трэба прадаставіць работу", - сказаў Прэзідэнт.

Іван Крупко нарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Бурлевічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут у 1998 годзе і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі ў 2007-м.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1998 годзе, быў галоўным заатэхнікам калгаса "Рассвет" у Нясвіжскім раёне. З 2003 года перайшоў у Нясвіжскі райвыканкам, дзе спачатку займаў пасаду начальніка аддзела па арганізацыі вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а з 2006 года - першага намесніка начальніка ўпраўлення, начальніка аддзела. У 2010-м кіраваў гэтым упраўленнем, быў першым намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама. У 2010-2018 гадах узначальваў гэты райвыканкам.

Да назначэння міністрам працаваў старшынёй Мінскага райвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі