17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з рабочым візітам 19-20 мая наведае міністр замежных спраў Нікарагуа Дэніс Манкада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Запланаваны перагаворы кіраўніка МЗС Нікарагуа з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам.
Міністры абмяркуюць увесь спектр двухбаковых палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных адносін, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, а таксама практычныя аспекты рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку ў кантэксце паставак беларускай тэхнікі ў Нікарагуа.
Плануецца падпісанне шэрага значных для далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння дзвюх краін дакументаў.