Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Крс 2016

Міністр замежных спраў Балгарыі наведае Беларусь 10-12 красавіка

7 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Балгарыі Даніэл Мітаў 10-12 красавіка наведае з рабочым візітам Беларусь, паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час візіту запланаваны перагаворы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Балгарыі, у час якіх плануецца абмеркаваць стан і перспектывы ўсяго спектра двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях. З улікам старшынства Балгарыі ў Камітэце міністраў Савета Еўропы ў бягучым годзе, асаблівая ўвага будзе ўдзелена тэме адносін Беларусі з гэтай рэгіянальнай арганізацыяй.

Акрамя таго, запланавана сустрэча Даніэла Мітава з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў і наведванне Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў Мінску.

Дыпадносіны паміж Беларуссю і Балгарыяй устаноўлены 26 сакавіка 1992 года. У 2015 годзе тавараабарот узрос да $126,8 млн, пры гэтым экспарт павялічыўся да $92,1 млн. Сальда двухбаковага гандлю ўпершыню больш чым за 10 гадоў склалася дадатнае.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі