15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/.
Міністр замежных спраў Алжыра 19-21 лютага ўпершыню наведае Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС звярнуў увагу на той факт, што прыезд
Абдэлькадэра Месахеля стане першым візітам кіраўніка алжырскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь за больш як 20-гадовую гісторыю двухбаковых адносін. Як плануецца, адбудуцца перагаворы высокага госця з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, а таксама іншымі афіцыйнымі асобамі.Дзмітрый Мірончык падкрэсліў, што цяпер бакі прадметна працуюць над стварэннем прававой асновы ўзаемадзеяння галіновых органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Алжыра, развіццём дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, а таксама па консульскай праблематыцы.