18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэзой Санеі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
На сустрэчы абмяркоўваліся стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Ірана ў ваеннай сферы.
Бакі выказалі інтарэс у далейшым умацаванні беларуска-іранскіх адносін. Акрамя таго, яны адзначылі важнасць узаемадзеяння на розных міжнародных пляцоўках.