26 верасня, Баку /БЕЛТА - Trend/. Міністр абароны Азербайджана генерал-палкоўнік Закір Гасанаў 25 верасня сустрэўся ў Баку з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Азербайджане Генадзем Ахрамовічам.
На сустрэчы адбыўся шырокі абмен думкамі адносна перспектыў развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай, ваенна-тэхнічнай сферах і ў галіне ваеннай адукацыі, арганізацыі ўзаемных візітаў экспертных груп, а таксама іншых пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Азербайджана.
Бакі таксама абмеркавалі дэталі запланаванага ў бліжэйшы час візіту міністра абароны Азербайджана ў Беларусь і пытанні ваеннага супрацоўніцтва, якія будуць разгледжаны ў час маючых адбыцца сустрэч.