Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Снж 2023

Міністэрствы аховы здароўя Беларусі і Расіі рыхтуюць мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне медыцыны катастроф

Міністэрствы аховы здароўя Беларусі і Расіі рыхтуюць мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне медыцыны катастроф
Фота Міністэрства аховы здароўя

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы аховы здароўя Беларусі і Расіі рыхтуюць мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне медыцыны катастроф, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага Міністэрства аховы здароўя па выніках сумеснай калегіі міністэрстваў, якая адбылася 2 снежня ў Маскве.

"Беларусь як геаграфічна кампактная краіна, якая не мае сейсмічна небяспечных зон, як правіла, не трапляе ў зоны надзвычайных здарэнняў прыроднага характару. Мы, дзякуй богу, не маем у гэтых адносінах такога вопыту, як Расія. Але ў нас здараюцца іншыя надзвычайныя здарэнні, якія даводзіцца пераадольваць. І тут вопыт спецыялістаў Федэральнага цэнтра медыцыны катастроф нам быў бы карысны", - сказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

У якасці задач, якія неабходна вырашыць у бліжэйшы час, ён адзначыў развіццё і ўдасканаленне аказання меддапамогі насельніцтву, у тым ліку пацярпеламу пры надзвычайных сітуацыях, развіццё службы спалучанай траўмы (на 2024 год запланавана стварэнне Рэспубліканскага цэнтра спалучанай траўмы на базе бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску).

Прадугледжваецца павялічваць колькасць урачоў-хірургаў і ўрачоў-траўматолагаў-артапедаў, якія прайшлі падрыхтоўку па аказанні дапамогі пацыентам са спалучанай траўмай, стварыць рэспубліканскую інфармацыйную сістэму службы хуткай медыцынскай дапамогі, абнавіць і павялічыць колькасць парку аўтамабіляў хуткай меддапамогі.

Профільныя ведамствы плануюць арганізаваць сумесныя навучальныя цыклы па актуальных пытаннях медыцыны катастроф на базе Федэральнага цэнтра медыцыны катастроф і Інстытута ўдасканалення ўрачоў Нацыянальнага медыка-хірургічнага цэнтра імя М.І. Пірагова Міністэрства аховы здароўя Расіі ў 2024 годзе. Павінны прайсці камандна-штабныя вучэнні спецыялістаў медыцыны катастроф дзвюх краін па пытаннях медыцынскага рэагавання і арганізацыі лячэбна-эвакуацыйных мерапрыемстваў. Бакі таксама плануюць правесці вучэнні, легендай якіх стане буйное ДТЗ на аўтамабільнай трасе Масква - Мінск у прыгранічнай зоне і інш.

У Беларусі паспяхова функцыянуе Дзяржаўная сістэма папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Створаны каардынуючыя органы, інфармацыйна-кіруючая сістэма і рэзервы матэрыяльных рэсурсаў. Ахова здароўя ўваходзіць у сістэму папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Для забеспячэння кіравання, своечасовага атрымання інфармацыі і рэагавання ў кругласутачным рэжыме ў краіне працуюць дзяжурна-дыспетчарскія службы Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя. Цэнтр курыруе дзейнасць падпарадкаваных арганізацый горада і абласцей, службы хуткай медыцынскай дапамогі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі