24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы абароны Беларусі і Польшчы падпісалі план супрацоўніцтва на наступны год, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны Беларусі.
У Варшаве 23-24 лістапада адбыліся кансультацыі па планаванні беларуска-польскага ваеннага супрацоўніцтва. Асноўным вынікам стала падпісанне Плана мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы на 2017 год.
Для беларускай дэлегацыі была арганізавана сустрэча з намеснікам міністра нацыянальнай абароны Польшчы Томашам Шаткоўскім.