Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Сак 2018

Міністэрства лічбавай эканомікі можа быць створана ў Беларусі ўжо ў 2018 годзе

27 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністэрства лічбавай эканомікі можа быць створана ў Беларусі ўжо ў 2018 годзе. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы тэрміны канкрэтныя не абазначаў, але ўрад не будзе зацягваць з гэтым пытаннем. Пэўныя напрацоўкі ў нас ёсць. Створаны савет па лічбавай эканоміцы, які ўзначальвае прэм'ер-міністр. Мы ўжо абмяркоўвалі гэта пытанне на гэтым савеце. Дзесьці праз два тыдні мы ў пашыраным складзе правядзём пасяджэнне савета, і ключавой тэмай будзе стварэнне міністэрства лічбавай эканомікі", - сказаў Аляксандр Турчын.

Гаворачы аб тэрмінах стварэння новага ведамства, ён адзначыў: "Мы ставім сабе задачу - гэты год, прычым не канец, а больш хуткімі тэмпамі да гэтага рухацца".

Аляксандр Турчын таксама паведаміў, што Прэзідэнт Беларусі поўнасцю падтрымаў ідэю аб стварэнні новага міністэрства і даручыў ураду ўнесці адпаведную канкрэтную прапанову па гэтым пытанні - на базе чаго ствараць, якімі функцыямі будзе надзелена ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі