Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Снж 2017

Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Еўрапейскае рэгіянальнае бюро СААЗ падпісалі план супрацоўніцтва на 2018-2019 гады

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Еўрапейскае рэгіянальнае бюро СААЗ падпісалі ў Капенгагене (Каралеўства Данія) новы план супрацоўніцтва на 2018-2019 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Дакумент падпісаны па выніках сустрэчы міністра аховы здароўя Беларусі Валерыя Малашкі і дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужанны Якаб. Ён распрацаваны ў выніку паслядоўных двухбаковых кансультацый. Агульны бюджэт плана складае $1 млн 200 тыс. У той жа час сапраўдны памер укладу СААЗ выходзіць за рамкі названых у гэтым дакуменце грашовых сум, паколькі ўключае тэхнічную падтрымку і іншы ўклад штаб-кватэры СААЗ, Рэгіянальнага бюро.

Валерый Малашка і Жужанна Якаб абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі з СААЗ, падвялі вынікі выканання плана супрацоўніцтва паміж Міністэрствам аховы здароўя і Еўрапейскім бюро СААЗ на 2016-2017 гады. Міністр прэзентаваў дасягненні айчыннай аховы здароўя, расказаў аб планах развіцця галіны.

Валерый Малашка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Капенгагене па запрашэнні дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ. Міністр наведаў таксама прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН, дзе азнаёміўся з работай аддзела паставак ЮНІСЕФ, сустрэўся з дырэктарам аддзела, абмеркаваў прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва і іншыя пытанні, якія маюць узаемны інтарэс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі