Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Стд 2019

Мінск і Вашынгтон абмяркоўваюць магчымасць пашырэння дыпламатычнай прысутнасці

Мінск і Вашынгтон абмяркоўваюць магчымасць пашырэння дыпламатычнай прысутнасці

14 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мінск і Вашынгтон абмяркоўваюць магчымасць пашырэння дыпламатычнай прысутнасці, у тым ліку на ўзроўні паслоў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што любыя санкцыі з'яўляюцца перажыткам мінулага і ад іх трэба адыходзіць. "Гэта датычыцца і двухбаковых адносін з любымі дзяржавамі. Калі раней былі нейкія рашэнні, што ўплываюць на якасць і ўзровень адносін, і калі цяпер бачым, што наспелі ўмовы для перагляду гэтых рашэнняў, то іх трэба прымаць", - сказаў ён.

Уладзімір Макей звярнуў увагу на тое, якую вялікую ролю цяпер адыгрываюць у свеце ЗША, і падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў рамках дыверсіфікацыі знешнепалітычных адносін развіваць нармальнае супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Паводле яго слоў, гэта ў тым ліку вялізны рынак для беларускіх тавараў.

З улікам таго, што сітуацыя ў свеце змянілася ў параўнанні з тым, што было 10 гадоў таму, калі ЗША ўвялі санкцыйныя меры адносна Беларусі, і наша краіна вымушана была прыняць меры ў адказ, то сёння мы бачым, што настаў час перагледзець тыя ўстарэлыя догмы, якія былі ў двухбаковых адносінах.

"Мы вядзём дыялог на розных узроўнях з нашымі амерыканскімі калегамі аб тым, як нам развіць гэту пазітыўную атмасферу ў супрацоўніцтве, зыходзячы з разумення, што абезве краіны павінны быць прадстаўлены на ўзроўні паслоў, павінны мець нармальныя палітычныя і эканамічныя кантакты, адносіны, - падкрэсліў Уладзімір Макей. - Мы сапраўды вядзём перагаворы па ўсім спектры праблемных пытанняў, існуючых у нашых адносінах, у тым ліку і звязаных з перспектывай пашырэння дыпламатычнай прысутнасці ў абедзвюх  дзяржавах".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі