10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў выконваючага абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Хван Гё Ана з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша краіна была ў шэрагу першых дзяржаў, якія прызналі незалежнасць Беларусі ў 1992 годзе. З задавальненнем адзначаю, што з гэтага часу адбылося шмат выдатных падзей у розных галінах беларуска-карэйскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Сеул падзяляюць агульныя каштоўнасці, у тым ліку даражаць мірам і бяспекай, вяршэнствам права ў міжнародных адносінах і добрасумленным узаемадзеяннем у вырашэнні вострых праблем сучаснасці. Беларусь, як і Рэспубліка Карэя, надае асаблівае значэнне будаўніцтву інавацыйнай эканомікі, падтрымцы навуковых даследаванняў, развіццю высокатэхналагічнай прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій.
"Усё гэта стварае добры фундамент для далейшага пашырэння двухбаковага дыялогу і хуткай рэалізацыі існуючага патэнцыялу ў дасягненні практычных вынікаў на карысць двух народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.