Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Крс 2016

Мінск і Пекін сталі гарадамі-пабрацімамі

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск і Пекін заключылі пагадненне аб пабрацімскіх сувязях. Дакумент падпісалі ў кітайскай сталіцы старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і мэр Пекіна Ван Аньшунь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Андрэй Шорац выказаў упэўненасць у тым, што падпісанне пагаднення дапаможа двум гарадам выйсці на новы ўзровень развіцця адносін. "У першую чаргу гэта датычыцца пытанняў эканомікі. Мы разгледзелі некалькі напрамкаў работы беларускіх прадпрыемстваў на рынках Пекіна - у сферах медыцыны, харчавання, машынабудавання, культуры. Таксама абмеркавалі пытанні абмену адукацыйнымі праграмамі, стыпендыямі, навучання нашых студэнтаў кітайскай мове, кітайскіх студэнтаў рускай і беларускай мовам. І галоўны напрамак супрацоўніцтва - гэта турызм", - сказаў старшыня Мінгарвыканкама.

У сваю чаргу мэр Пекіна Ван Аньшунь падкрэсліў, што дагавор пасадзейнічае развіццю дружбы паміж гарадамі і народамі. Паводле яго слоў, добрым стымулам для пашырэння супрацоўніцтва стаў візіт старшыні КНР у Беларусь у мінулым годзе. Тады лідары дзвюх краін дасягнулі шэрага дамоўленасцей па ўмацаванні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і пашырэнні гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Беларусь з'яўляецца мостам паміж Еўропай і Азіяй. І пагадненне, якое мы падпісалі, дасць стымул не толькі развіццю адносін дзвюх краін або дзвюх сталіц, гэта пагадненне дапаможа рэалізацыі буйной міжнароднай ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", якую вылучыў старшыня КНР Сі Цзіньпін", - адзначыў Ван Аньшунь.

Па выніках 2015 года аб'ём гандлю паміж Мінскам і Пекінам склаў $800 млн. У беларускай сталіцы працуюць 45 прадпрыемстваў з кітайскім капіталам, паспяхова рэалізуюцца сумесныя інвестпраекты. Самым буйным і найбольш вядомым прыкладам супрацоўніцтва стала будаўніцтва гасцініцы "Пекін".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі