19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай падкрэслілі важнасць каардынацыі сумесных дзеянняў для пашырэння супрацоўніцтва па ўсім спектры пытанняў. Гэта было заяўлена на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Мікалая Снапкова і першага намесніка міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Се Сяаюнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Падчас сустрэчы субяседнікі абмяняліся меркаваннямі па ключавых напрамках двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.
"Падкрэслена важнасць каардынацыі сумесных дзеянняў для пашырэння супрацоўніцтва па ўсім спектры пытанняў, якія маюць узаемны інтарэс. Пацверджаны таксама ўсебаковы характар стратэгічнага партнёрства Мінска і Пекіна", - заявілі ў МЗС.