13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мінск і Пекін на праведзеных кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі прайшлі 12 сакавіка ў Пекіне на ўзроўні начальнікаў упраўленняў. Адбылося абмеркаванне стану і перспектыў двухбаковых адносін, палітычнага, гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага складнікаў беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.
Бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама дасягнулі ўзаемаразумення па пытаннях развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па розных напрамках - міжпарламенцкай, культурнай галінах, у сферах адукацыі і турызму.