21 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гур'янаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ульві Бахшаліевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін у эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай сферах, узаемадзеянне Мінска і Баку на міжнародных пляцоўках.
Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі разгляду ходу падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.