Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Май 2023

Мінюст зарэгістраваў Беларускую партыю "Белая Русь"

Мінюст зарэгістраваў Беларускую партыю

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія атрымання пасведчання аб рэгістрацыі Беларускай партыі "Белая Русь" прайшла ў Міністэрстве юстыцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася раней, рашэнне аб стварэнні Беларускай партыі "Белая Русь" прынята 18 сакавіка на ўстаноўчым з'ездзе ў Мінску.

"Рашэннем калегіі Міністэрства юстыцыі зарэгістравана Беларуская партыя "Белая Русь", - сказаў міністр юстыцыі Сяргей Хаменка.

"Неабходна адзначыць, што сённяшняя падзея - адзін з этапаў і рэалізацыя рашэння Усебеларускага народнага сходу. Дзейнасць заснавальнікаў партыі можна паставіць як узор. Імі былі выкананы ўсе патрабаванні, якія закладзены ў законе "Аб палітычных партыях". Пры гэтым зроблена гэта было хутка, аператыўна і падкрэслівае тую значнасць і ролю, што мае на сённяшні дзень гэта грамадскае аб'яднанне, - дапоўніў міністр. - Таму хочацца выказаць словы ўдзячнасці за тую карпатлівую работу, якую правялі заснавальнікі партыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі