11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Міністэрства энергетыкі Беларусі накіравала расійскаму боку паведамленне аб рашэнні замяніць корпус рэактара Беларускай АЭС, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга."Міжведамаснай камісіяй па ўзвядзенні атамнай электрастанцыі ў Беларусі прынята рашэнне аб замене корпуса рэактара на Беларускай АЭС. Адпаведнае паведамленне Міністэрства энергетыкі накіравала расійскаму боку", - паведамілі ў прэс-службе.
Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык агучыў сёння гэта рашэнне ў час рабочай паездкі ў Цюменскую вобласць, адказваючы на пытанні журналістаў па гэтай тэме.
Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.