3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі і ЕБРР абмеркавалі перадпрыватызацыйнае садзейнічанне дзяржаўным прадпрыемствам. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе БЕЛТА.
Першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой 2 лістапада сустрэўся з дырэктарам па краінавай эканоміцы і палітыцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Артурам Радзівілам. Дзмітрый Крутой у час сустрэчы інфармаваў аб бягучай макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама аб планах урада па павышэнні эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі.
Бакі таксама абмеркавалі перадпрыватызацыйнае садзейнічанне дзяржаўным прадпрыемствам з боку ЕБРР і планы ўрада па рэфармаванні сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у тым ліку па павышэнні энергаэфектыўнасці жылых і грамадскіх будынкаў.
Прадстаўнікі ЕБРР чарговы раз адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння з Беларуссю.