23 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў Мікалая Корбута з пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую работу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі таксама ўзгадніў назначэнне Мікалая Корбута на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара - члена Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.