Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Лют 2019

Мясніковіч прапануе стварыць у Беларусі біржу патэнтаў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці

Мясніковіч прапануе стварыць у Беларусі біржу патэнтаў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці

20 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч прапануе стварыць у Беларусі біржу патэнтаў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, каб нівеліраваць урон ад "вымывання" чалавечага капіталу. Гэту ідэю спікер агучыў сёння на пашыраным пасяджэнні навукова-кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пры прэзідыуме верхняй палаты парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вымыванне" чалавечага капіталу Міхаіл Мясніковіч назваў сур'ёзным выклікам для ўстойлівага развіцця краіны. "Менавіта чалавечы капітал у комплексе з харчовай і энергетычнай самадастатковасцю будзе забяспечваць у будучым устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё. Нівеліраваць урон ад "уцечкі мазгоў" магло б і развіццё такога інстытута, як біржа патэнтаў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Часткова гэта дасць магчымасць вырашыць пытанне камерцыялізацыі новых ідэй", - лічыць Міхаіл Мясніковіч. Ён канстатаваў, што сёння вялікая колькасць вынаходстваў застаецца на паліцах і не канверсуецца ў інавацыі, скарачаецца таксама колькасць зарэгістраваных патэнтаў.

Акрамя таго, старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што пры наяўнасці шматлікіх экспертных саветаў і камісій на розных узроўнях кіравання механізм глыбокай і аб'ектыўнай ацэнкі эфектыўнасці прапанаваных да рэалізацыі інвестыцыйных і інавацыйных праектаў не дасканалы. "Мэтазгодна, на мой погляд, каб экспертызу праектаў, фінансуемых з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту, праводзілі атэставаныя на дзяржаўным узроўні эксперты, якія ўнесены ў адпаведны рэестр і нясуць разам з заказчыкамі і фінансуючымі банкамі адказнасць за яе аб'ектыўнасць", - лічыць спікер. На яго думку, у нарматыўных прававых актах, што вызначаюць механізм экспертызы, павінны быць вызначаны і патрабаванні да такіх экспертаў.

Па-ранейшаму нізкім застаецца працэнт асваення сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў, дадаў старшыня Савета Рэспублікі. Такая сітуацыя шмат у чым абумоўлена недасканаласцю існуючага алгарытму фарміравання і фінансавання праектаў. Працягласць працэдур узгаднення і розных экспертыз прыводзіць да таго, што іх рэалізацыя пачынаецца часта толькі ў трэцім квартале года.

На пасяджэнні навукова-кансультацыйнага савета, якое праходзіць у БДУ, абмяркоўваюцца шляхі ўдасканалення навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў краіне. У дыскусіі прымаюць удзел члены Прэзідыума Савета Рэспублікі, прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук, Мінадукацыі, Мінфіна, Мінэканомікі, кіраўнікі ВНУ, навуковых арганізацый, а таксама арганізацый рэальнага сектара эканомікі.

Па выніках пасяджэння будуць прыняты рэкамендацыі. У іх абазначана, што інфарматызацыя, інвестыцыі, занятасць, моладзь і экспарт павінны лічыцца базавымі напрамкамі для ўдасканалення заканадаўства ў сферы навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай і адукацыйнай дзейнасці.

Удзельнікі пасяджэння лічаць мэтазгодным зацвердзіць адзіныя прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады.

Прапануецца прадоўжыць удасканаленне ўмоў для развіцця інавацыйнага маладзёжнага прадпрымальніцтва, у тым ліку шляхам стварэння ў вядучых навуковых арганізацыях краіны стартап-цэнтраў.

Навукова-кансультатыўны савет выступае за развіццё механізмаў стымулявання венчурнага фінансавання, стварэнне дадатковых умоў для прыцягнення прыватных інвестараў у інавацыйную сферу, скарачэнне колькасці адміністрацыйных працэдур адносна прадпрымальніцкай дзейнасці.

На думку экспертаў, у рабоце над папраўкамі ў Кодэкс аб адукацыі трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу нормам эфектыўнай падрыхтоўкі кадраў для інавацыйных, экспартна арыентаваных прадпрыемстваў з улікам узмацнення практычнай накіраванасці навучання, паглыблення ўзаемадзеяння з арганізацыямі-заказчыкамі.

Савет прапануе разгледзець магчымасць стварэння сістэмы сярэднетэрміновага і доўгатэрміновага прагназавання патрэбнасці ў навуковых кадрах і спецыялістах вышэйшай кваліфікацыі навукова-інавацыйнай сферы краіны ў цэлым і ў разрэзе асобных галін эканомікі з улікам дзяржаўных навукова-тэхнічных прыярытэтаў.

Прапануецца таксама правесці маніторынг эфектыўнасці рэалізацыі мадэлі "Універсітэт 3.0" у частцы ўдасканалення адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі I і II ступені, дадатковай адукацыі дарослых, стварэння і развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры для прыняцця рашэння аб далейшым распаўсюджанні гэтага вопыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі