Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Крс 2019

Мясніковіч прапанаваў Арменіі актывізаваць інвестсупрацоўніцтва

Мясніковіч прапанаваў Арменіі актывізаваць інвестсупрацоўніцтва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч правёў сустрэчу з паслом Арменіі ў Беларусі Арменам Гевандзянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, гуманітарнага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі выбудоўванню ўзаемавыгаднага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў ЕАЭС.

Беларусь зацікаўлена ў больш эфектыўным партнёрстве з Арменіяй у інвестыцыйнай сферы. "Нам трэба не проста гандляваць адзін з адным, а ствараць сумесныя кампаніі, каб бізнес нашых краін актыўней працаваў адзін з адным", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Пакуль сумесных інвестпраектаў мала, а тыя, па якіх вядзецца работа, рэалізуюцца часта ў павольным рэжыме. "Трэба рухацца больш канкрэтна, можа, - па шляху невялікіх праектаў, напрацоўваць гэты вопыт", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

У час перагавораў абмеркаваны пытанні паставак у Арменію тэхнікі МТЗ і БелАЗ, разгледжаны магчымасці сумеснай вытворчасці прадукцыі машынабудавання для далейшага выхаду на рынкі трэціх краін.

Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння ў галіне навукі і інавацый, медыцыны, адукацыі. Асобна закраналася тэма пашырэння маладзёжных кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі маладзёжнага парламентарызму.

Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі развіццю міжпарламенцкіх сувязей. Як адзначыў Армен Гевандзян, Арменія зацікаўлена ва ўмацаванні парламенцкіх кантактаў з Беларуссю. Гэта садзейнічае пашырэнню міждзяржаўнага супрацоўніцтва. "Важна, каб наша міжпарламенцкая камісія прадаўжала сваю работу, якая мае планамерны, рэгулярны характар. Важна таксама ўзаемадзеянне і ў рамках міжурадавай камісіі", - заявіў пасол. Ён выказаў гатоўнасць быць сувязным звяном у арганізацыі гэтай работы.

У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч дадаў, што беларускі бок заўсёды адкрыты для абмеркавання любых пытанняў. "Са свайго боку будзем аказваць усялякае садзейнічанне, каб ваша работа на пасадзе пасла была эфектыўнай", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі