25 сакавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч 24-28 сакавіка наведае з рабочым візітам Туркменістан, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Плануецца сустрэча Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Адбудуцца сустрэчы са старшынёй Меджліса Акджой Нурбердыевай, намеснікам старшыні Кабінета Міністраў Батырам Эрэшавым, іншымі афіцыйнымі асобамі.
Старшыня верхняй палаты беларускага парламента наведае будаўнічыя пляцоўкі Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната і сэрвіснага цэнтра "МАЗ", а таксама Беларуска-туркменскі гандлёвы дом.
У праграме візіту - наведванне мемарыяльнага комплексу "Народная памяць" і музея "Святой Радзімы", тэлевізійнай вежы Цэнтра тэлерадыёвяшчання "Туркменістан".