Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліс 2017

Мясніковіч лічыць неабходным увесці падатковую аўтаномію рэгіёнаў у Беларусі

Мясніковіч лічыць неабходным увесці падатковую аўтаномію рэгіёнаў у Беларусі21 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным увесці падатковую аўтаномію рэгіёнаў у Беларусі. Аб гэтым ён заявіў на дакладзе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важная тэма - падатковая аўтаномія рэгіёнаў. Такога меркавання прытрымліваюцца і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і члены Савета Рэспублікі. У абласцей павінны быць заканадаўчыя гарантыі, што звышпланавыя даходы мясцовых бюджэтаў не абумовяць адпаведнае зніжэнне планавых датацый з рэспубліканскага бюджэту. Тэма не новая, але рашэнні не прыняты. Ніякіх пагроз рэспубліканскім інтарэсам такая прапанова не нясе, а стымулы рэгіёнам дасць адназначныя", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, актуальнасць гэтага пытання ўзрастае. "На 2018 год па асноўных падатковых даходах, а гэта падаткі на тавары і паслугі, якія складаюць ільвіную долю ад сукупных даходаў, мясцовым бюджэтам прапануецца пакінуць крыху ніжэйшыя, чым у 2017 годзе", - растлумачыў спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі