Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Лют 2015

Мясніковіч: Iнтэграцыю ў ЕАЭС неабходна забяспечыць уніфікаваным заканадаўствам

19 лютага, Масква /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Інтэграцыю ў ЕАЭС неабходна забяспечыць уніфікаваным заканадаўствам. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Сяргеем Нарышкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З улікам падпісання Дагавора аб ЕАЭС адкрываецца вялікая сфера дзейнасці па гарманізацыі і ўніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў. Дагавор падпісаны, а нацыянальныя заканадаўствы засталіся ранейшымі. Прынцыповыя рознагалоссі адсутнічаюць, але інтэграцыя павінна забяспечвацца сучасным заканадаўствам, каб мы збліжаліся, а не ішлі паралельна, і ні ў якім разе не разыходзіліся", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён канстатаваў, што міжпарламенцкае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі мае вялікі аб'ём пытанняў і прапанаваў абмеркаваць як аператыўныя тэмы, так і стратэгічныя планы.

Сустрэча прайшла ў час афіцыйнага візіту парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Расію 18-19 лютага. На сёння запланавана сустрэча са старшынёй Савета Федэрацыі Валінцінай Мацвіенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі