Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Снж 2017

Мясніковіч: Беларусь умацоўвае свой аўтарытэт на міжнароднай арэне

Мясніковіч: Беларусь умацоўвае свой аўтарытэт на міжнароднай арэне20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь умацоўвае свой аўтарытэт на міжнароднай арэне. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, закрываючы трэцюю сесію Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Савет Рэспублікі ў гэтым годзе паспяхова правёў адказнае міжнароднае мерапрыемства ў фармаце шматбаковага супрацоўніцтва - пасяджэнне Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Яно адбылося 28 лістапада. Беларусь у 2017 годзе старшынствавала ў гэтай арганізацыі. "Мы вельмі рады, што ўсё прайшло даволі паспяхова. Многія кіраўнікі і члены дэлегацый гаварылі, што па-новаму адкрылі для сябе Беларусь, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Гэта, безумоўна, замацоўвае аўтарытэт Беларусі на міжнароднай арэне, стварае добрую аснову для партнёрскіх адносін з Еўрапейскім саюзам".

"Дзякуючы такім маштабным мерапрыемствам Беларусь паслядоўна і пераканаўча абазначае сябе як краіну, якая забяспечвае стабільнасць і бяспеку ў Еўропе", - падкрэсліў ён.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнуў таксама ўвагу на пашырэнне міжпарламенцкіх сувязей - як па колькасці, так і па маштабах сумесных задач. Паспяхова праведзены сустрэчы ў Мінску парламенцкімі дэлегацыямі Азербайджана, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Сербіі і Францыі. У парадку дня акцэнт рабіўся перш за ўсё на далейшым развіцці гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ўдзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай асамблеі СНД і Міжпарламенцкага саюза ў Санкт-Пецярбургу. На палях гэтых значных форумаў беларускія парламентарыі правялі больш за 20 двухбаковых сустрэч.

Цяпер прапрацоўваюцца візіты ў Беларусь парламенцкіх дэлегацый Балгарыі, Італіі, Кыргызстана, Малайзіі, Турцыі і Чэхіі, беларускіх парламентарыяў - у Ізраіль, Кітай, Латвію, Пакістан, Польшчу і Сербію. "Да нашай краіны і да работы парламенцкага вымярэння вельмі вялікая цікавасць у замежных парламентарыяў. Гэта абавязвае працаваць больш вынікова", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі