25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч 22-24 красавіка наведаў з рабочым візітам Туркменістан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
У прыватнасці, адбылася сустрэча Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, у час якой бакі абмеркавалі стан і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў двухбаковым фармаце. Адбыліся перагаворы з намеснікамі старшыні Кабінета міністраў Туркменістана і іншымі афіцыйнымі асобамі.
Так, Міхаіл Мясніковіч сумесна з намеснікам старшыні Кабінета міністраў Батырам Эрэшавым у мэтах кантролю за ходам будаўніцтва наведаў пляцоўку будуемага горна-абагачальнага камбіната ў пасёлку Гарлык.
Акрамя таго, старшыня Савета Рэспублікі азнаёміўся з будаўніцтвам комплексу будынкаў беларускага пасольства ў Туркменістане і сэрвіснага цэнтра МАЗ.